Вести из региона: Мядельский район

26.03.2020

“Жыві і квітней, родны, любы край!”

       У рамках святкавання 80-годдзя Мядзельскага раёна, у дзяржаўнай установе адукацыі “Княгінінская сярэдняя школа” адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай важнай даце. Прайшло яно напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На вечарыну пад прыгожай назвай “Жыві і квітней, родны, любы край!”, арганізаваную па ініцыятыве райкама галіновага прафсаюза, сабраліся вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі, былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы. Адметна, што свой 80-гадовы юбілей у гэтым годзе адзначыў былы настаўнік школы – Васілій Лук’янавіч Дашкевіч. У прызначаны час прыйшлі госці – нашы паважаныя ветэраны Гіцэвіч Софъя Віктараўна, Смолік Алена Сцяпанаўна, да іх далучыліся настаўнікі, якія па сённяшні дзень працуюць у школе - Міраслава Лявонаўна Броўка і Мікалай Аляксандравіч Грышкевіч.Былыя настаўнікі нашай школы падзяліліся з вучнямі сваімі ўспамінамі, а таксама звярнуліся з віншавальнымі словамі і пажаданнямі да дзевяцікласнікаў, якія падчас мерапрыемства атрымалі білеты членаў ГА "БРСМ", і да васьмікласнікаў, якім была ўручана кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

У адрас нашых гасцей прагучала шмат цёплых віншаванняў, пажаданняў здароўя і доўгіх год жыцця.

Мерапрыемства, паводле водгукаў многіх прысутных, удалося і было вельмі душэўным.

 

Наталля Віктараўна Пуня,

педагог-арганізатар,

старшыня прафсаюзнага камітэта

ДУА “Княгінінская сярэдняя школа”

 

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика