Поздравление с Новым 2020 годом
30.12.2019
Паважаныя калегі!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам! Гэта асаблівыя святы, якія аб’ядноўваюць усіх, даюць нам адчуванне адной дружнай сям’і, напаўняюць сэнсам жыццё і з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай гуманізму і міласэрнасці. Гэта – час новых жаданняў, ідэй, дасягненняў, новых заслуг…
У гэтыя светлыя, дзівосныя дні жадаем вам шчасця і дабрабыту, радасці і міру, здароўя і працвітання, натхнення ў працы, сямейнага цяпла і ўтульнасці. Няхай гэты год стане для вас часам добрых перамен. Аптымізму вам, а ўсе жаданні, загаданыя пад бой курантаў і ў святле агнёў навагодняй ёлкі, абавязкова збудуцца. А для гэтага патрэбна верыць у свае сілы, ніколі не траціць надзеі і імкнуцца да сваёй мэты.
Старшыня Мінскага абкама
галіновага прафсаюза М.М. Башко