С ДНЁМ УЧИТЕЛЯ!!!
30.09.2016Шаноўныя калегі!
З сардэчнай цеплынёй і шчырай удзячнасцю за штодзённую карпатлівую працу дасылаем віншаванні з нагоды прафесійнага свята - Дня настаўніка.
Ніколі настаўніцкі шлях не быў простым і лёгкім. Абраная прафесія патрабуе высокага прафесіяналізму, душэўнай чысціні і шчодрасці, бацькоўскай спагады, цяпла і нястомнай любові да выхаванцаў. Настаўнік сваімі справамі, сваім словам выкладае найгалоўнейшую ў свеце навуку - быць людзьмі.
І ад таго, як сёння мы наладзім сваю працу, які закладзём падмурак, залежыць будучыня айчыннай адукацыі і ўвогуле ўсяго нашага грамадства.
Дарагія сябры! Жадаем плёну ў справах, творчых поспехаў, душэўнай раўнавагі, міру, дабрабыту ў кожны дом, надзейных таварышаў і аднадумцаў.