15 верасня 1939 года нарадзіўся выдатнейшы чалавек Мінскай вобласці Новік Аляксандр Сцяпанавіч.

16.09.2019

15 верасня 1939 года нарадзіўся выдатнейшы чалавек Мінскай вобласці Новік Аляксандр Сцяпанавіч. Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Мікалаевіч Башко і старшыня Мінскага абласнога Савета ветэранаў сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза Вікенцій Ігнатавіч Іванчык сардэчна павіншавалі юбіляра.

 

ПАВАЖАНЫ АЛЯКСАНДР СЦЯПАНАВІЧ!

У Вас, ветэрана працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза, выдатніка адукацыі, члена Савета старэйшын пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, члена прэзідыума Савета ветэранаў пры Мінскім абкаме галіновага прафсаюза, уладальніка Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР за плячыма вялікі і неацэнны вопыт.

На ўсіх пасадах – дырэктара вясковай школы, загадчыка аддзела адукацыі Старадарожскага райвыканкама, загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Старадарожскага райкама партыі, інструктара аддзела навукі і вучэбных устаноў Мінскага абкама партыі, начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта – Вы працавалі шчыра, плённа, самааддана.

Ніколі Вас не пакідалі энергія і ініцыятыўнасць, гатоўнасць браць адказнасць на сябе. Усе гэтыя якасці і вартасці асабліва яскрава праявіліся на пасадзе кіраўніка галіны адукацыі Мінскай вобласці. А гэта было ў той час 900 школ, амаль 800 дзіцячых садоў, больш за 30 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, 3 педагагічныя каледжы, 26 школ-інтэрнатаў, некалькі дзіцячых дамоў. Педагогаў у вобласці працавала больш за 34 тысячы чалавек. Ды і час быў няпросты, пасляперабудовачны: тут і распад СССР, і эканамічныя цяжкасці. Але сістэма адукацыі вобласці, як і ўсёй краіны, выстаяла, стала на шлях інавацый, у тым ліку дзякуючы такім людзям, як Вы, шаноўны Аляксандр Сцяпанавіч.

З нагоды слаўнага юбілею шчыра зычым Вам добрага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці.

Галоўнае упраўленне па адукацыі

Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Прэзідыум Мінскага

абласнога камітэта Беларускага прафесійнага

саюза работнікаў адукацыі і навукі

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика