Вести из региона: Березинский район
08.04.2019Году малой радзімы прысвячаецца
Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі Бярэзінскага раёна прымае актыўны удзел у месячніку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Сумеснымі намаганнямі мы зробім наш Бярэзінскі край больш прывабным, утульным і камфортным для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў.
Кожная пярвічная арганізацыя актыўна далучылася да агульнай справы на карысць роднай старонкі. Спачатку навялі парадак на сваіх тэрыторыях потым - на месцах захараненняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 красавіка 2019 года дружна працавалі на тэрыторыі Святой крыніцы вескі Крупа Берэзінскага раёна.
Дзякуй кожнаму, хто не застаўся ўбаку ад агульнай справы, за працу, вынік якой нельга не заўважыць.
Сёння да гэтай крыніцы з’язджаюцца людзі з усяго наваколля – набраць вады, акунуцца ў купелі, жыватворнай сілай вады ратаваць душу і цела. Па сведчаннях мясцовых старажылаў, гаючай вадой лячылі хваробы вачэй, страўніка, дзіцячыя хваробы. Высокія фізікахімічныя ўласцівасці вады па 34 паказчыках пацверджаны лабараторна ў Мінскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Дакладней, гэта нават і не крынічка, а сем крыніц. Там, дзе яны віруюць з зямлі (вёска Крупа, 35 кіламетраў ад горада Беразіно), пабудавана Капліца з купеллю ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 2010 годзе па прашэнні Прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца рашэннем Бярэзінскага райвыканкама быў дадзены дазвол на гэта. Будаўніцтва вялося з дапамогай сродкаў, ахвяраваных спонсарамі дзяржаўных і прыватных арганізацый, а таксама прыхаджанамі раёна.
Прыгажэй наша Бярэзіншчына!