Вести из региона: Березинский район

06.12.2018

І спорт, і падарожжа

У падарожжа па родным Бярэзінскім краі ў рамках свята здароўя разам з кіраўніком фізвыхавання ДУА “Санаторны яслі-сад № 1 горада Беразіно” Святланай Аляксееўнай Палягошка адправіліся члены клуба “Сустрэча” і члены ветэранскай арганізацыі спорта. Мерапрыемства прайшло на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”.

Адкрылі свята старшыня клуба ветэранаў Маргарыта Анатольеўна Булойчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Толкач Людміла Іванаўна. Яны пажадалі ўдзельнікам перамог у спаборніцтвах, здаровага духу, упэўненасці ў сабе і вясёлага настрою.

Наша малая радзіма багатая таленавітымі людзьмі і незвычайнымі краявідамі. Разам з тым, насычаная Бярэзіншчына і шматлікімі гістарычнымі фактамі. З імі прысутных пазнаёміла вядучая С.А. Палягошка. А затым запрасіла ўдзельнікаў каманд “Мурамцы” і “Сустрэча” адправіцца ў падарожжа.

Папярэднічала яму размінка пад вясёлы гармонік Васіля Міхайлавіча Пашкевіча, старшыні ветэранаў спорта. Дарэчы, ігрой гэтага музыкі суправаджалася і ўсё далейшае дзейства.

І вось – каманды гатовы ў дарогу. Рухаліся яны на цягніку, самалёце, аўтамабілі і пешшу. Спыняліся ў вёсках Машчаніца і Уша, наведвалі сем гаючых крыніц у вёсцы Крупа і паляўнічы комплекс “Вязычын”. Дэманстравалі хуткасць, знаходлівасць і спрыт у спартыўных гульнях .“

— Час праляцеў незаўважна і надышоў адзін з самых захапляльных момантаў – вызначэнне пераможцаў. Як высветлілася, абедзве каманды паказалі дастойны вынік і набралі аднолькавую колькасць балаў.

— Перамогу атрымалі дружба, здароўе і маладосць душы. Хай сённяшні добры і бадзёры настрой суправаджае вас па жыцці! А дзеці і ўнукі дораць вам як мага больш нагод для радасці! – падвяла вынікі С.А. Палягошка.

Завяршылася мерапрыемства чаяпіццем у дружнай кампаніі.

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru