Вести из региона: Клецкий район

24.10.2018

З юбілеем!

17 кастрычніка свой прыгожы юбілей адзначала Лілія Віктараўна Мялешка – жанчына з выдатным паэтычным талентам, цудоўны настаўнік, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Голас” пры раённай газеце “Да новых перамог”, актыўны ўдзельнік турысцка-краязнаўчага клуба “Аптымісты” ветэранскай арганізацыі сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза, чалавек улюбённы ў жыццё.

Усе жыхары Клецкага раёна, бяспрэчна, ведаюць Лілію Віктараўну як выдатную паэтэсу-зямлячку.

Яе творчасць – гэта цудоўны россып майстэрскіх вершаў, моўных і стылістычных знаходак.

Мялешка Л.В. – член абласнога Народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Павіншаваць юбілярку і падзячыць за цеснае супрацоўніцтва прыйшлі П.І.Мурашка, старшыня Клецкай ветэранскай арганізацыі, А.М.Жукоўскі, старшыня ветэранскай арганізацыі сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза, Ж.Б.Гардзіевіч, галоўны рэдактар газеты “Да новых перамог”, М.І.Плотка, старшыня Клецкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, В.В.Герасімовіч, сакратар раённага савета ветэранаў, Г. Нупрэйчык, член літаб’яднання “Голас”, М.А.Чэкун, старшыня прафсаюзнага камітэта ДУА “Клецкая сярэдняя школа №1”.

З прыгожым юбілеем Вас, паважаная Лілія Віктараўна! Няхай не спыняе Вас у жыцці віхор адзіноты, не блытае трывога, не замятае злабадзённы тлум! Аптымізму Вам, поспехаў у творчасці, плёну ў працы!

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru