Вести из региона: Березинский район

12.10.2018

Круглы стол “Мае першыя крокі прафесійнага станаўлення”

У межах педагагічнага марафона адбыўся круглы стол маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Цітовай А.А., Дашкевіч Ю.А., Валасевіч А.С. і старшынёй Бярэзінскай раённай арганізацыі атраслявога прафсаюза Толкач Л.І. 

У гэты час маладыя спецыялісты упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага раёна робяць першыя сапраўдныя крокі ў прафесію. Як не разгубіцца, сябе зарэкамендаваць і наладзіць адносіны ў калектыве, прадэманстраваць свае веды і атрымаць карысны працоўны вопыт? Свае парады навічкам даюць маладыя спецыялісты, якія яшчэ не забыліся пра свае перажыванні, але ўжо асвоіліся ў працоўных калектывах і могуць падзяліцца вопытам, адпрацаваўшы першы год.

Яны атрымалі інфармацыю аб тым, як фарміруецца тарыфная стаўка педагога, якія даплаты, як правільна афармляюцца працоўныя адносіны, пазнаёміліся з дзейнасцю Савета малодых педагогаў, вырашылі хвалюючыя іх пытанні.

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru