Вести из региона: Солигорский район
06.02.20171 лютага 2017 года ў Мінскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбылося пашыранае паседжэнне Прэзідыума ЦК Беларускага прафісійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
На пасяджэнне былі запрошаны лаурэаты прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, сярод якіх была і Раіса Аляксандраўна Раманеня, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларускі сувенір", педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна".
Усе удзельнікі Прэзідыума і запрошаныя госці пазнаёміліся з выстаўкай творчых работ Раманені Р.А. і яе вучняў, а старшыні ЦК галіновага прафсаюза быў уручаны абярэг, зроблены згодна традыцыямі беларускай народнай творчасці.
За значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры Раіса Аляксандраўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага прафісійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.