Вести из региона: Солигорский район
11.01.2017Па выніках 2016 года прысуджана 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Імі адзначаны дзеячы культуры і мастацтва, навукі, педагогі, аўтарскія калектывы за значныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання моладзі. Сярод лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі Раіса Аляксандраўна Раманеня, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларускі сувенір", педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна", за значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры. Узнагароджанне адбылося 10 студзеня ў Палацы Рэспублікі.
Р.А.Раманеня працуе па аўтарскай праграме, у якой асноўным зместам з’яўляецца далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры, народнай творчасці, выхаванне асобы, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Многія беларускія фальклорныя калектывы аздабляюць свае строі ўборамі ад Раісы Аляксандраўны.
Яе педагагічная дзейнасць накiравана на адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення. З ўдзелам Р.А.Раманені на Салігоршчыне адрадзілася мастацтва вырабу саламяных дываноў, народныя традыцыі набылі сучасны выгляд.
Навучэнцы студыі ”Беларускі сувенір“ – ўдзельнікі і пераможцы абласных, рэспубліканскіх выстаў, конкурсаў і фестываляў народнай творчасці.
У 2015-2016 гг. яны атрымалі дыпломы I ступені рэспубліканскага конкурсу – выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці ”Калядная зорка“; дыплом удзельніка рэспубліканскай выставы дзіцячай творчасці ”Салют, Победа!“, III рэспубліканскага агляду – конкурсу дзіцячай творчасці ”Здравствуй, мир!“, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, дыпломы I ступені абласнога свята – конкурсу майстроў саломапляцення ”Саламяныя дзівосы“.
Раіса Аляксандраўна ўдзельнічала ў распрацоўцы навукова-метадычнага артыкула ”Саломапляценне і аплікацыя саломкай – сучасны стан і перспектывы развіцця“.
Р.А.Раманеня – удзельнік IV Міжнароднай практычнай канферэнцыі ”Культура Беларуси: реалии современности“ (г. Мінск, 2015 г.), абласнога конкурсу – выставы ”Сохранение традиций в соломоплетении“ (г. Слуцк, 2015 г.), дыпламант рэспубліканскай выставы сучаснай народнай творчасці ”Калядныя ўзоры“ (2015 г.), Міжнароднага фестывалю майстроў народнай творчасці ”Этносвет“ (г. Кіеў, Украіна, 2016 г.), лаўрэат раённага конкурсу педагагічнага майстэрства ”Педагог дадатковай адукацыі - 2016“.
У 2014/2015 навучальным годзе майстар прадстаўляла Рэспубліку Беларусь у складзе беларускай дэлегацыі на выставе ”Суранджкут“ у Індыі. Два гады запар Р.А.Раманеня прымае ўдзел у Ягелонскім кірмашы ў Рэспубліцы Польшча, Міжнародным фестывалі мастацтва ”Бючэкмедже“ (г. Стамбул, Турэцкая Рэспубліка).
Р.А.Раманеня адзначана спецыяльным прызам на Сусветным конкурсе лазы і пляцення ў Новым Томысле (Рэспубліка Польшча, 2015 г.), атрымала дыплом I ступені на конкурсе ”Забава“ у рамках XXIV Міжнароднага фестывалю ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015 г.), дыплом за лепшы сувенір з саломы на XXVII таргах рукадзелля і мастацтва ў Седліцы (Рэспубліка Польшча, 2015 г.).
Р.А.Раманеня на высокім узроўні праводзіць майстар-класы рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню: ў 2015 годзе майстар-класы прайшлі ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка), Любліне, Новым Томысле (Рэспубліка Польшча), Брэсце, Мінску, Салігорску.
Па выніках працы за 2015 год Р.А.Раманеня занесена на Дошку гонару Салігорскага раёна.