II Рэспубліканскі турнір па футболу сярод работнікаў сістэмы адукацыі

15.4.2014

11-12 красавіка ў Мінску на базе вучэбна-спартыўнай ўстановы ”Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па футболу БДУ“ адбыўся ІІ Рэспубліканскi турнір па футболу сярод работнікаў сістэмы адукацыі на прызы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. 
    Турнір праводзіўся ў адпаведнасці з Планам сумеснай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2014 год . У турніры прынялі ўдзел зборныя каманды работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі г. Мінска, работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Мінскай вобласці, работнікаў гуманітарных устаноў вышэйшай адукацыі ”Універсум“ (склад каманды сфарміраваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам сумесна с установамі адукацыі “Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” і “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”) і работнікаў тэхнічных устаноў вышэйшай адукацыі ”Тэхналогія“ (склад каманды сфармірміраваны Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам сумесна з установамі адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі“). 
    Золата турніру заваявала каманда “Універсум”
    срэбра атрымала каманда работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі г. Мінска,
    бронза – у каманды работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Міскай вобласці. 

    Лепшымі ігракамі турніру былі прызнаны:

  • у намінацыі ”Лепшы варатар“ - Дзмітрый Башкевіч (“Універсум”),
  • у намінацыі ”Лепшы абаронца“ - Анатолій Буд-Гусаім (“Універсум”),
  • у намінацыі ”Лепшы паўабаронца“ - Дзмітрый Дрожжа (“Універсум”),
  • у намінацыі ”Лепшы нападаючы“ - Антуан Маёраў (“Універсум”),
  • у намінацыі ”Лепшы бамбардзір“ - Алег Губіч (каманда Мінскай вобласці),
  • у намінацыі ”Самы старэйшы ігрок“ - Уладзімір Пігулеўскі (“Універсум”).

    Кожны ўдзельнік каманды-пераможцы і лепшыя ігракі турніру атрымалі грашовыя прызы ад ЦК галіновага прафсаюза. 
    Па выніках турніру будзе сфарміравана зборная каманда работнікаў сістэмы адукацыі для ўдзелу ў VI адкрытым Рэспубліканскім турніры па футболу сярод ветэранаў (40 гадоў і больш) на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбудзецца ў чэрвені 2014г. 

  
   

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru