Вести из Узденского района

1.4.2014

26 сакавіка на базе Уздзенскай ДЮСШ прайшла спартакіяда сярод педагагічных калектываў аддзела адукацыі, спорту і турызму “Педагагічны Алімп — 2014”. У спартыўным спаборніцтве прынялі ўдзел 36 чалавек з 7 каманд Хатлянскай, Зенькавіцкай, Літвянскай, Нёманскай і трох гарадскіх школ. Праграма спартакіяды была насычанай. Яе ўдзельнікам неабходна было паказаць спрыт, хуткасць і вынаходлівасць у пяці дысцыплінах: дарсе, шашках, скоках праз скакалку, стральбе і кідках у баскетбольнае кальцо

Пачаткам мерапрыемства стала прывітальнае слова намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Д. Чарнавуса, які пажадаў перамогі мацнейшым. Гонар узняць дзяржаўны сцяг атрымалі капітаны каманд. Пасля афіцыйнай часткі на пляцоўцы разгарнуліся спартыўныя спаборніцтвы, годныя самага высокага ўзроўню. Упартая барацьба ішла за кожнае ачко. Балельшчыкі горача падтрымлівалі свае каманды. Удзельнікі спартакіяды яшчэ раз даказалі, што яны прафесіяналы ва ўсім: і каля школьнай дошкі, і на спартыўнай пляцоўцы.

Пераможцамі і прызёрамі розных відаў спаборніцтва сталі: у шашках — Ліцвянскі дзіцячы сад-базавая школа (1 месца), СШ №1 імя А. Пушкіна (2 месца), Зенькавіцкая СШ (3 месца); кідках у баскетбольнае кальцо — раённая гімназія (1 месца), Ліцвянскі дзіцячы сад-базавая школа (2 месца), СШ №2 імя К. Крапівы (3 месца); скоках праз скакалку — СШ №1 імя А. Пушкіна (1 месца), СШ №2 імя К. Крапівы (2 месца); Зенкавіцкая СШ (3 месца); дарсе — Зенькавіцкая СШ (1 месца), Ліцвянскі дзіцячы сад-базавая школа (2 месца), Хатлянская СШ (3 месца); у стральбе — раённая гімназія (1 месца), Ліцвянскі дзіцячы сад-базавая школа (2 месца), СШ №2 імя К. Крапівы (3 месца).

На вышэйшую прыступку спартыўнага п’едыстала ўзнялася каманда Ліцвянскага дзіцячага сада-базавай школы. Сярэбраны прызер — каманда раённай гімназіі, бронза ў каманды Зенькавіцкай школы. Пераможцы спартакіяды “Педагагічны Алімп — 2014” былі ўзнагароджаны пераходным кубкам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама разам з прызёрамі — граматай і грашовай прэміяй. А пераможцы ў розных відах спаборніцтва атрымалі памятныя прызы ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, якія ўручыла старшыня райкама Л. Вярбіцкая.

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru