У Бярэзінскім раёне стартавала Рэспубліканская акцыя «Мільён маладых дрэваў — роднай Міншчыне!»

13.04.2020

Да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Мінскай вобласці распачалася працоўная акцыя «Мільёны маладых дрэў – роднай Міншчыне!» Стартавала яна на Бярэзіншчые —  у аграгарадку Любушаны. На пляцоўцы побач з Любушанскім сельскім Домам культуры, дзе  непадалёк усталяваны помнік воінам і партызанам, мірным жыхарам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасадзілі 75 дрэўцаў. Да акцыі далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, прафсаюзныя лідары, члены грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і жыхары Бярэзіншчыны.

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика