Мой родны кут, як ты мне мілы…

22.04.2021

Прафсаюзны камітэт ДУА“Голацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Пухавіцкага раёна праз “Беларустурыст” арганізавау экскурсію для членаў прафсаюза па маршруце “Косава – Ружаны– Пружаны”.
Надвор’е спрыяла, настрой быў добры і дарога была хуткай. Чаму? Ёсць такая прымаўка: “За размовай і час бяжыць хутчэй”. “Дзякуй!”, - кажам мы нашаму экскурсаводу Васілію Дзятлоўскаму за эрудыцыю, творчы падыход, гумар, дабразычлівасць. На працягу ўсёй дарогі дакладна, красамоўна і цікава Васілій даваў змястоўную інфармацыю пра мясціны, праз якія мы праязджалі, і пра значных у гісторыі Беларусі людзей. Нам, асабліва настаўнікам, вельмі прыемна было слухаць маладога чалавека.
Вельмі ўразілі аб’екты экскурсіі: прыгажосць і веліч палаца ў Косава, дом, дзе нарадзіўся і жыў Тадэуш Касцюшка, фрагменты радавога маёнтка Сапегаў, музей “Пружанскі палацык”, касцёл. Экскурсія вельмі спадабалася і заставіла задумацца: у нашай краіне вельмі шмат мясцін, пра якія мы і не ведалі.

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика