Таленавіты настаўнік і заўзяты хлебароб

05.08.2021

Кожны год падчас свайго законнага працоўнага адпачынку настаўнік фізічнай культуры СШ №2 г.Валожына Сяргей Міхайлавіч Шаўлюк садзіцца за штурвал камбайна і шчыруе на палетках ААТ “Лоск”. Селетні год – трыццаць пяты!

Сяргей Міхайлавіч карыстаецца несумненным аўтарытэтам у сваёй установе і, наогул, сярод работнікаў адукацыі раёна. У школе настаўніка любяць дзеці і паважаюць бацькі, цэніць кірауніцтва. Ён – сапраўдны прафесіянал. Ад прафсаюзнага руху ён таксама не ў старане: падчас выбарчай кампаніі 2019 года абраны грамадскім інспектарам па ахове працы ў сваей пярвічцы. Падчас работы на сельгаспрадпрыемстве Сяргей Міхайлавіч таксама бездакорна выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі. Мужчына сам рыхтуе тэхніку да ўборачнай кампаніі, таму ўпэўнены, што яна не падвядзе ў адказны час. Нельга не адзначыць і тое, што вынікі намалоту зерня руплівага настауніка-хлебароба штогод з’яўляюцца ўнушальным укладам у каравай рэспублікі. Напрыклад, у 2020 годзе Сяргей Міхайлавіч папоўніў рады камбайнёраў-тысячнікаў у раёне

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика