Добры настрой яшчэ доўга не пакідаў удзельнікаў сустрэчы

05.12.2023

Напярэдадні зімы свой 85-гадовы юбілей адзначыла педагог-ветэран Жвірко Яніна Аляксандраўна. Павіншаваць былую калегу прыйшлі члены прафкама gzhвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна", былыя калегі і вучні, якія вельмі захапляліся ўрокамі гісторыі, што выкладала Яніна Аляксандраўна. Разам успомнілі  школьныя гады, вучняў і самыя цікавыя падзеі з жыцця.
Свае падарункі  падрыхтавала і надвор'е! Настаўнікі разам з вучнямі з задавальненнем дапамаглі ачысціць ад снегу тэрыторыю двара шаноўнай імянінніцы. Добры настрой яшчэ доўга не пакідаў удзельнікаў сустрэчы, бо  "рака ўспамінаў" цякла паволі...

 

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика