“Пачынаецца ўсё з любві”

07.03.2024

У пачатку сакавіка, калі прырода абуджаецца ад зімовага сну, промень сонца цёплы, ясны і вясёлы лашчыць  нашы твары, душы, вокны ў гарадах і сёлах, мы адзначаем два традыцыйныя святы – Дзень абаронца Айчыны і Міжнародны жаночы дзень.

З гэтай нагоды ветэраны сістэмы адукацыі і Прафсаюза Клецкага раёна сабраліся на тэматычнае мерапрыемства, лейтматывам якога сталі пранікнёныя словы беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц “Пачынаецца ўсё з любві”. Сапраўды гэтыя шчырыя пачуцці кахання, любові дапамагаюць нам жыць актыўна, ствараць усе вартасці зямныя, з любасцю, міласцю адносіцца да ўсяго і ўсіх. 

Вядучая Т.І.Сухановіч у вобразе Купалінкі далучыла ўсіх прысутных, а іх сабралася 35 чалавек, да актыўнага ўдзелу ў такім цікавым святочным мерапрыемстве, дзе яго змест і форма спалучылі наша звычайнае, будзёнае, зямное з душэўным, святочным, узвышаным.

Гучалі вершы, ліліся песні, несліся ў пляс ногі… У душах ажывалі ўспаміны маладосці, зала напаўнялася водарам салодкіх успамінаў…Уладарыла ЛЮБОЎ да роднай зямлі, Бацькаўшчыны, сям’і, прыроды, дарагіх і мілых нам людзей, матчынай  мовы.

Кожны раз здзіўляюся і захапляюся, калі лаўлю яскравыя позіркі добрых, родных па духу, блізкіх па энергетыцы вачэй людзей, якіх хочацца ўзнесці на п’едэстал НАСТАЎНІЦТВА…

Любыя, шчырыя, дарагія ветэраны педагагічнай працы, нашы члены клуба “Аптымісты”, з прыгожымі вас святамі, якія дораць свету ЛЮБОЎ!

Марына Плотка, старшыня Клецкай раённай арганізацыі Прафсаюза.

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru
Яндекс.Метрика