Мы, беларусы, мірны народ!
24.05.2024Мы, беларусы, мірны народ!
На прыгожай, багатай зямлі мы жывём!
Любім усё, што маем,
цэнім яго і беражом!
Менавіта такі лейтматыў экскурсіі ў г. Баранавічы ў 120 зенітную ракетную брыгаду ветэранаў сістэмы адукацыі і Прафсаюза Клецкага раёна – дзяцей вайны і пасляваеннага ліхалецця, людей з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй.
Гасцей пазнаёмілі з вучэбна-матэрыяльнай базай, узорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, экіпіроўкі, казармамі, дзе пражываюць вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы.
“Былыя” педагогі шчыра жадалі вайскоўцам, каб усе іх армейскія справы былі мірнымі, адказымі, патрэбнымі нашай краіне і народу!
Наступны прыпынак – мемарыял у памяць Герояў Беларусі, лётчыкаў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенка, па вуліцы Розы Люксембург. Менавіта на гэтым месцы разбіўся самалёт, які 19 мая 2021 гада афіцэры адвялі ў бок ад жылых дамоў.
Помнік… Жураўлі, якія імкнуцца ў неба…
Настанет день и с журавлиной стаей
Я поплыву в такой же сизой мгле
Из-под небес по-птичьи окликая
Всех вас, кого оставил на земле.
На самым узлёце жыцця гэтыя маладыя людзі пакінулі сваіх родных і блізкіх і назаўсёды засталіся ў мірным небе.
Кветкі. Малітва. Слёзы. Памяць.
МЫ РАЗАМ! МЫ СІЛА! МЫ АДЗІНЫ НАРОД!