Весткі з пярвічкі
30.05.2024Палескі рэгіянальны патрыятычны праект "За сінявокую, за Беларусь" зноў збірае гасцей. На базе дзяржаўнай установы адукацыі "Драчаўская базавая школа Салігорскага раёна" праведзена сумесная сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы, якія доўгія гады працавалі ў школах вёсак Драчава і Махнавічы. Сустрэча адбылася вельмі цёплай і шчырай. Гучалі ўспаміны настаўнікаў аб сваёй працы, вучнях, пажаданні маладым. Для педагогаў-ветэранаў і мясцовага насельніцтва быў падрыхтаваны святочны канцэрт "Мы любім вас!" сумесна з групай "Ваколіца" з вёскі Махнавічы, вучнямі і членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Драчаўской базавай школы. Вельмі прыемна было пачуць словы падзякі нашых ветэранаў! Май падарыў нам яшчэ адно свята. Усім жадаем мірнага неба і дабрабыту, новых цікавых сустрэч, жадання тварыць прыгажае, добрае, вечнае!
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Сцяпанаўна Міхнавец