Сустрэча атрымалася вельмі шчырай, цікавай, змястоўнай
20.11.2024Члены прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Драчаўская базавая школа Салігорскага раёна” разам з вучнямі школы і самадзейнымі артыстамі вёскі прынялі ўдзел у святочнай праграме, прысвечанай Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Сустрэча атрымалася вельмі шчырай, цікавай, змястоўнай. Гучалі дзіцячыя песні, песні народныя. Не сціхалі ў зале жарты, смех, апладысменты. Спявалі разам артысты і гледачы. Пранікнёна, ад душы, з удзячнасцю да землякоў, да людзей працавітых, адданых сваёй справе.
Жадаем поспехаў у працы, новых дасягненняў, дабрабыту і мірнага неба!
Святлана Міхнавец, старшыня прафсаюзнага камітэта.