Маршрутам памяці “Нязгасная памяць пакаленняў”
08.05.2025Вайна – гэта бяда. Што можа быць больш жудаснае, чым смерць дзіцяткі, якому споўніўся месячык? Менавіта столькі было самаму маленькаму жыхару Клецка ў кастрычніку 41-га.
Адзін стрэл… І няма жыцця… Няма жыццяў амаль 6000 мірных жыхароў Клецка…
І сення, напярэдадні святога для кожнага беларуса дня - Дня Вялікай Перамогі, члены савета ветэранаў сістэмы адукацыі і Прафсаюза сумесна з маладымі калегамі – членамі Маладзёжнага савета Клецкай раённай арганізацыі Прафсаюза прайшлі маршрутам памяці “Нязгасная памяць пакаленняў”.
Прыпынак “Брацкая магіла на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў Клецка”…
Прыпынак “Брацкая магіла на месцы масавага знішчэння вязняў Клецкага гетта”.
Прыпынак “Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам у г. Клецку”.
Сёння на вуліцах горада май, прыгажосць, спеў птушак, маладыя маці з дзеткамі... Ці магчыма зажывіць у сэрцах беларусаў рану, рану вайны? НЕМАГМЫМА! МЫ ПОМНІМ!