Віншаванні з юбілеем прымала былы старшыня Клецкай раённай арганізацыі Прафсаюза. 

08.08.2025

    Віншаванні  з “плацінавым” юбілеем прымала ветэран педагагічнай працы, былы старшыня Клецкай раённай арганізацыі Прафсаюза Рытвінская Галіна Пятроўна.
   У свой час Галіна Пятроўна даволі доўга ўзначальвала працоўны калектыў Цэнтра дзіцячай творчасці, таму была  ў авангардзе ўсіх піянерскіх спраў раёна. У яе памяці назаўсёды застаюцца піянерскія лінейкі, гукі горна і барабана, злёты, экскурсіі не толькі па любай Беларусі, але і ў далёкае і блізкае замежжа.
А такія якасці, як уменне ладзіць з людзьмі, быць нераўнадушнай, кампанейскай, міласэрнай дапамагалі ёй рэалізавацца як граматнаму прафсаюзнаму лідару.

   Члены прэзідыума савета вэтэранаў сістэмы адукацыі і Прафсаюза, былыя калегі, старшыні грамадскіх аб’яднанняў шчыра жадалі юбіляршы адзначаць у добрым здароўі яшчэ шмат юбілеяў, хадзіць упэўнена па жыцці дарогамі веры, дабра, надзеі.
   Галіна Пятроўна, шчасліва Вам жыць, быць пачутай, падтрыманай, абароненай.  Кожны новы дзень сустракайце з усмешкай і падзякай.  Няхай лёс беражэ і ахоўвае Вас!

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru