За час сваёй дзейнасці ён выхаваў шмат дастойных патрыётаў Беларусі

08.12.2025

Шаноўны юбілей – 85 гадоў – адзначыў ветэран педагагічнай працы Уладзімір Паўлавіч Адамовіч.
За час сваёй дзейнасці ён выхаваў шмат дастойных патрыётаў Беларусі.
А працаваў Уладзімір Паўлавіч намеснікам дырэктара Кліноцкай СШ, дырэктарам СШ №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня, загадчыкам метадычнага кабінета раённага аддзела народнай адукацыі, настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры СШ №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня і СШ №3 г.Чэрвеня.
Павіншаваць вядомага на Чэрвеньшчыне педагога прыехалі начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірына Змачынская; старшыня раённай арганізацыі Прафсаюза Святлана Буцэвіцкая; прафкам сярэдняй школы №3г.Чэрвеня.
Жадаем паважанаму ветэрану здароўя i доўгiх гадоў жыцця!

220030, г. Минск, пл. Свободы, 23
каб. 127, 128
тел./факс: +375 17 258 24 04
E-mail: minsk-obkom@mail.ru